Перайсці да зместу

du

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыклад вываду інфармацыі праграмай du

du (абрэвіятура ад англ.: disk usage) — стандартная Unix праграма для ацэнкі занятай файлавай прасторы. З’явілася ў першай версіі AT&T UNIX. Па змоўчванню паказвае памер файлавай прасторы занятай кожным файлам і каталогам у бягучым каталогу. Каб паказаць іншы шлях для работы неабходна змясціць яго першым параметрам.

Падлічыць выніковы памер азначанага каталога ў байтах:

 me@host:~$ du -s Downloads 22520024	Downloads 

Падлічыць выніковы памер заняты бягучым каталогам і надрукаваць яго ў зручнай для чалавека форме:

 me@host:~$ du -sh 26G	. 

Падлічыць у мегабайтах памеры каталогаў і іх агульны памер:

 me@host:~$ du -scm Downloads doc 21993	Downloads 36	doc 22028	усяго