Перайсці да зместу

Анёл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Троiца» Андрэя Рублёва, 1410.
Hugo Simberg, 1903.

Анёл (стар.-грэч.: ἄγγελος, аньелос, — «вяшчун, пасланец»; стар.-бел.: аггелъ, ангелъ[1]) — у аўраамічных рэлігіях духоўная разумная бясполая і бесцялесная істота, якая выказвае волю Бога і мае звышнатуральныя магчымасці. Біблія называе Анёлаў службовымі духамі (Яўр. 1:14). Часта анёлаў выяўляюць як людзей з беласнежнымі крыламі за спінай.

У хрысціянстве

[правіць | правіць зыходнік]

Анёлы ў хрысціянскіх рэлігіях — духоўныя істоты, сімвалы Божай разумнасці і справядлівасці.[крыніца?]

Знешні выгляд і ўплыў на чалавека залежыць ад рангу анёла, асобы, перад якой паўстала істота і божага плана на гэтага чалавека. Аднак агульнымі рысамі сапраўднага выгляду анёлаў з'яўляюцца наяўнасць крылаў, труб для абвяшчэння волі божай і ўзбраенне мячом для карання ворагаў гасподніх.[крыніца?]

Яўленне анёла чалавеку можа збянтэжыць, выклікаць замяшанне і жах, калі гэта анёл смерці з мэтай забраць душу, а можа і выклікаць ціхую радасць і заспакаенне. З'яўленне анёла на зямлі можа адбывацца як фізічна, у выглядзе палаючага куста, так і ў марах.[крыніца?]

Галоўная роля анёлаў — сувязь паміж людзьмі і Богам, як з'яўленне анёла ў снах Дзевы Марыі каб паведаміць аб нараджэнні Хрыста (Лук. 1: 28-38), а так жа прамое выкананне яго волі на Зямлі, напрыклад, вывад з Садомы Лота і яго дзвюх дачок (Быц. 19: 16).[крыніца?]

Нябесная іерархія

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Дыянісія Арэапагіта[2]:

вышэйшыя анёльскія чыны:

сярэднія:

ніжэйшыя: