Перайсці да зместу

Рэгіён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэгіён (англ.: region, ням.: Gebiet, Region, руск.: регион, лац.: regio — вобласць, царства) — буйная тэрытарыяльная адзінка (напрыклад, прыродная, эканамічная, палітычная і г.д.) фізіка-геаграфічнага раянавання любога таксанамічнага рангу. Рэгіянальны — той, які адносіцца да нейкай вызначанай тэрыторыі (раёна, вобласці, краіны, групы краін).

У фізічнай геаграфіі — абагульненая назва адзінак фізіка-геаграфічнага раянавання любога таксанамічнага рангу. Вылучаюць таксама геаграфічную тэорыю рэгіянальнага развіцця.

Слова паходзіць ад лац.: regio, што азначае «краіна, вобласць».

Гістарычна Region — назва горада, заснаванага грэкамі ў паўднёвай Італіі і вядомага як італ.: Regio ў часы Рымскай імперыі. Цяпер ён называецца Рэджа-ды-Калабрыя.

Існуе некалькі трактовак паняцця «рэгіён», прычым рэгіён далёка не заўсёды выступае ў якасці тэрытарыяльнай адзінкі дзяржавы.

У рамках геаграфічнай трактоўкі рэгіён вызначаецца як раён, вялікі ўчастак сушы, частка зямной паверхні са спецыяльнымі фізіка-геаграфічнымі параметрамі, геаграфічная адзінка, вызначаная геаграфічнымі межамі.

Эканамічная трактоўка мае на ўвазе пад рэгіёнам частку тэрыторыі, дзе існуе сістэма сувязі паміж гаспадарчымі суб’ектамі, падсістэму ўсяго сацыяльна-эканамічнага комплексу краіны, складаны тэрытарыяльна-эканамічны комплекс са сваёй структурай сувязі з вонкавым і ўнутраным асяроддзем.

Сацыяльна-палітычная трактоўка рэгіёна паказвае рэгіён у якасці сацыяльна-тэрытарыяльнай супольнасці, гэта значыць сукупнасці сацыяльных, эканамічных, палітычных фактараў развіцця тэрыторыі. Сюды ўваходзіць цэлы набор характарыстак, такіх як этнічны склад насельніцтва, працоўныя рэсурсы, сацыяльная інфраструктура, сацыяльна-псіхалагічны клімат, палітычныя аспекты развіцця рэгіёна, культурныя фактары і г. д.

Адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстычная (планавальная) тэрытарыяльная адзінка

[правіць | правіць зыходнік]

Культурна-гістарычная тэрытарыяльная адзінка

[правіць | правіць зыходнік]